Анатоль Грачанікаў & Андрэй Грачанікаў

Мусіць, шмат хто з вас у дзяцінстве чуў словы з папулярнай беларускай песні “Ой, ляцелі, ой, ляцелі камары дударыкі, дудары…

Песня гучала ў выкананні Марии Пахоменко. І хаця яна нарадзілася ў Ленінградзе і лічыцца расійскай спявачкай, яе бацькі родам з беларускай вёскі, таму яна амаль без акцэнту так добра спявала і беларускія песні. (Цікава, што Марыя у свой час магла стаць жонкай Штырліца, але ж канцэрты…)

А словы да гэтай песні напісаў Анатоль Грачанікаў, добры сябар пісьменніка Івана Шамякіна і бацька нашага аднакурсніка Андрэя Грачанікава. Бацька знаны паэт (і, між іншым, таксама перакладчык). Вось некалькі радкоў з аднаго з яго вершаў:

Мова… 
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Ма́е ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.

Коллаж из фотографий: Андрей Гречаников в ССО в Ладве (Карелия) в ~1982 году и на встрече выпускников в 2005 году. [Фото: ꟿ и С. Котельников]

А яшчэ ён пісаў:

Кажа тата неяк: 
— Сынку! Я купіў табе машынку. 
Сын жа зморшчыўся, сапе: 
— Лепш купіў бы ты сабе, 
Ды не цацку — так, як сыну, 
А сапраўдную машыну.

Сын потым кіраваў адным з раёнаў Масквы, але, на жаль, памёр у 2012 годзе ва ўзросце 49. (Бацькава жыццё таксама абарвалася заўчасна, ва ўзросце 52 гадоў, яго знайшлі на аўтобусным прыпынку з чэрапна-мазгавой траўмай). Так атрымалася, што і Марыя Пархоменка, і Анатоль Грачанікаў, і яго сын — усе яны памерлі ранняй вясной, у першай дэкадзе сакавіка.

 

На мармуровым помніку Анатолю Грачанікаву на Усходніх могілках Мінска выбітыя радкі з яго верша: “Не трэба жыць, як набяжыць, ⋮ Так жыць на свеце трэба, ⋮ Каб да апошніх дзён любіць ⋮ Людзей, зямлю і неба”. [Фота: SerSem, Википедия]

У народзе раней казалі, што калі зіма была снежнай, а вясна ранняй, цёплай і вільготнай, то камары з’яўляюцца ўжо ў красавіку. А ў наш час, мусіць, шмат раней, ужо і ў сакавіку… Хай лётаюць, яны яшчэ павінны сустрэць “любага ў бары”…

Унука паэта таксама назвалі Анатолем. Па некаторых звестках, ён жыве ў Маскве і выкладае ангельскую мову.