“Ноч прыгожая такая…”
“Ноч прыгожая такая…”
(Беларускае хокку)
Ноч прыгожая такая…
Толькі зоркі мне мігаюць,
Шэпат дрэў напоўніў цішыню…
Ноч, як тая маці,
Вера, што спаткаці*
Тое шчасце, што ўтраціў я.
Дзе шукаць мне тое шчасце?
Дзе знайсці яго няшчасным?
Толькі ў полі вецер можа знаць.
Тое шчасце недалёка,
Але вецер знае толькі,
Што яго знайсці нялёгка мне.
Мы сустрэліся з табою,
Быццам ветры ў чыстым полі,
Дзе пражылі разам столькі год…
Але ж здарылась такое,
Мы не думалі абое,
Што патрацім шчасце назаўжды.
Дзе шукаць нам тое шчасце?
Дзе знайсці яго няшчасным?
Толькі ў полі вецер можа знаць.
Тое шчасце недалёка,
Але вецер знае толькі,
Што яго знайсці нялёгка мне.
Я гляджу на зоркі ў небе,
Веру — шчасце блізка недзе,
І яго сустрэну, можа, я…
Аўтар музыкі і слоў невядомы.
*Верыць, што спаткае
Знята на слых + камент., 12.11.2021, I.M., версія Л.В. з дадаткам.